Тэма: Наша мова   1 урок   (02.10.2025)

Мэты:

·        вучыць вучыць адрозніваць на слых рускую і беларускую мовы;

·        арганізаваць назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове;

·        вучыць расказваць казку па малюнку

·        садзейнічаць развіццю мовы, мыслення і памяці;

·        выхоўваць узаемаветлівасць, уменне працаваць у групах.

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова. 1 клас”, рабочы сшытак, каляровыя алоўкі.

Ход урока

Арганізацыйны момант

Весела гучыць званок, яго голас нам знаёмы,

Запрашае на ўрок беларускай мовы!

 

Паведамленне мэты і задач урока

 

Уступная гутарка

-Скажите, на каком языке я сейчас с вами говорю?

-А теперь послушайте и скажите, на каком языке прозвучит следующий текст:

На зямлі жыве шмат народаў. Кожны гаворыць на сваёй роднай мове. Беларусы, украінцы і рускія добра разумеюць адзін аднаго.

-Кто знает, на каком языке прозвучал текст? Всё ли вы поняли, о чём я говорила?

-Сегодня у нас необычный урок. Мы начинаем изучать белорусский язык.

-Сёння мы пачынаем вывучаць беларускую мову. Гэта родная мова беларусаў. Яна вельмі падобная (похожа) да рускай.

-Паслухайце верш (стихотворение) на беларускай мове. Калі нешта будзе незразумела (непонятно), запытвайцеся (спрашивайце) у мяне:

Замежную мову я з сада вучу,

а на беларускай – не ўмею, маўчу.

Замежную мову люблю і вучу.

А нашу таксама я ведаць хачу. М. Пазнякоў

-Што вам было незразумела (непонятно)?

-Якую мову хоча ведаць (знать) герой верша?

 

Лексічная праца

Дамінуючы лексічны матэрыялпрывітанне, добры дзень, калі ласка, дзякуй, да пабачэння.

·        Праца па малюнках у сшытках.

-Разгарніце (откройте) сшытак (тетрадь). Разгледзьце малюнак (рисунок). Дзе адпачываюць (отдыхают) дзеці?

-Хто з вас быў у лагеры адпачынку?

-Дзе сабраліся дзеці?

-Пакажыце на малюнку ў сшытку вогнішча, размалюйце яго. Вымавіце слова “вогнішча” ўголас.

-А цяпер паслухайце мой расказ па малюнку:

Каля вогнішча (костра) сабраліся дзеці з розных краін. Кожны з іх размаўляе на сваёй мове.

-На якой мове гавораць рускія?

-На якой мове гавораць украінцы?

-На якой мове гавораць літоўцы?

-На якой мове гавораць палякі?

-Пра што гутараць (разговаривают) дзеці?

-Каб добра разумець адзін аднаго, неабходны чалавек, які ведае (знает) адразу некалькі моў. Хто знае, як называюць такога чалавека? Так, гэта перакладчык (переводчик).

 

Фізкультхвілінка

 

·        Гульня “Перакладчык”

-Давайце ўсе разам пагуляем у перакладчыкаў (переводчиков). Я буду называць вам словы па-руску, а вы - перакладаць па-беларуску (настаўнік дапамагае перакладаць вучням):

Пожалуйста -

Спасибо -

До свидания –

-А цяпер я буду называць словы па-беларуску, а вы перакладайце на русскую мову:

Прывітанне –

Прабачце –

Да пабачэння –

Смачна есці –

 

·        Адказванне на пытанні

-Паслухайце і адкажыце на пытанні (вопросы). Якую мову мы пачалі сёння вывучаць? …. (беларускую мову).

-Мы хочам навучыцца на ёй што рабіць?.... (размаўляць).

-Што трэба ведаць, каб размаўляць па-беларуску? ….(словы)

Аўдзіраванне

Як Мікітка сукенку з’еў

Прыехаў Мікітка да бабулі Алены ў госці. Павіталіся, тады бабуля і пытае:

-А ты, Мікітка, не забыўся беларускія словы, добра іх ведаеш?

-Не, не забыў, - упэўнена адказаў унук, запіхваючы ў рот цукерку. – Можаш праверыць, як я гавару.

-Тады так зробім, - ажывілася бабуля Алена, - Я спачатку буду вымаўляць словы па-руску, а ты паўтараць за мной па – беларуску. Перакладчыкам будзеш. Дамовіліся?

-Дамовіліся, - згадзіўся ўнук і заадно пацікавіўся:

- А што робіць перакладчык?

-Зараз пабачыш сам, - яшчэ болей ажывілася бабуля і пачала падшукваць у памяці словы для ўнука. А Мікіта пасур’езнеў, нават цукерку за шчакой прытрымаў.

Бабуля пачала:

-Клюква.

-Журавіны.

-Лук.

-Цыбуля.

-Картошка.

-Бульба.

-Сахар.

-Цукар.

-Бумага.

-Папера.

-Аист.

-Бусел.

Гэтак перабралі дзесяткі з два слоў. Убачыўшы, што ўнуку ўсе даецца проста, бабуля Алена прапанавала:

-А цяпер давай наадварот зробім – будзем словы з беларускай мовы на рускую перакладаць.

І ўжо на першым слове Мікітка спатыкнуўся.

-Сукенка, - вымавіла бабуля, з усмешкай зірнуўшы ў вочы ўнуку.

-Конфета, - хуценька пераклаў Мікітка і языком перакінуў конфету за другую шчаку.

-Авой! – прытворна здзівілася бабуля. – Няўжо ты можаш з’есці … платье? Сукенка - па–руску “платье”.

-Не, бабуля, ты жартуеш, - пакрыўдзіўся ўнук. – Я добра ведаю, што цукерка – гэта конфета.

-Дык я ж пра сукенку гаварыла, - аж крыху разгубілася бабуля.

-А я пра цукерку, - салодка прыцмокнуў Мікітка.

Абодва задаволена замяяліся. Асабліва радаваўся Мікітка: пабываў жа перакладчыкам. А што недачуў трошкі – з кім такога не бывае?

 

Фізкультхвілінка

 

Развіцце мовы

ст.5

Настаўнік яшчэ раз паўтараюць словы па-беларуску.

 

Падвядзенне вынікаў і рэфлексія

-Якую мову мы пачалі вывучаць?

-Якія беларускія словы вы запомнілі?

Комментариев нет:

Отправить комментарий